Зміцер Вішнёў: “Самы галоўны тэст у галаве кожнага”

11 Февраля 2015Автор: Екатерина Никонович, корреспондент aids.byИсточник: aids.by
Зміцер Вішнёў нарадзіўся ў 1973 годзе. Вучыўся ў БДУ. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Галіяфы”. Аўтар кніг паэзіі і прозы «Штабкавы тамтам» (1998), «Тамбурны маскіт» (2001), «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў» (2002), «Верыфікацыя нараджэння» (2005), «Ich sitze im Koffer» (па-нямецку), «Фараон у заапарку» (2007). Творы Зміцера Вішнёва перакладзены больш чым на дваццаць моў.

Змiцер Вiшнеў

Змiцер, якія шляхі перадачы ВІЧ вы ведаеце?

Мне здаецца, што гэта ўсім адукаванным людзям зразумела. Праз палавыя зносіны перадаецца, праз кроў. Гэта можа быць у наркаманаў больш. У стаматалагічным кабінеце, напрыклад, калі там штосьці не стэрыльнае. Здаецца, праз паветра не перадаецца (смяецца).

Што вы ведаеце пра лячэнне ВІЧ-інфекцыі і наколькі яно эфектыўнае?

Калі чалавек яшчэ не захварэў на СНІД, ён можа быць носьбітам віруса вельмі доўга. Ёсць шмат розных лекаў, якія ў прынцыпе падтрымліваюць, каб сама хвароба не перайшла ў СНІД. Наколькі я ведаю, гэтыя лекі сёння каштуюць шмат грошай. Хаця, можа, я памыляюся. Пакуль, дзякуй Богу, мяне абыйшла гэтая навала. Я жанаты чалавек, сваёй жонцы не змяняю. У мяне друкаваліся вершы ў газеце, пасля чаго была такая правакацыя, быццам я хворы на СНІД. Я лічу, што ў нашым грамадстве вельмі шмат міфаў, і мне здаецца адышло ў мінулае, калі 10 гадоў таму людзей, якія хворыя на СНІД, баяліся. Сёння, мне здаецца, праблема больш такі знятая, людзі разумеюць, што праз сяброўскі пацалунак, праз пацісканне рукі вірусам носьбіта яны не захварэюць. Мне здаецца, гэта ведае кожны адукаваны чалавек.

Калі ў Беларусі перастануць паміраць ад СНІДу? Як вы лiчыце, што трэба зрабіць, каб прадухiлiць гэтыя смерцi?

Па-першае, павінна быць узаемадавер'е ў інтымных адносінах. Гэта калі ты маеш аднаго партнёра, з якім ты жывеш. Калi ты не змяняеш, то ў прынцыпе, застрахаваны. Але зноў, мы не застрахаваны, калі ходзім у нейкія медычныя ўстановы, а там, напрыклад, не ўсё стэрыльна. Хочацца верыць, што ў цябе будзе спецыяліст. Але колькі ў нас было такіх выпадкаў, калі людзі атрымлівалі хваробу праз пераліванне крыві. Было ж шмат такіх выпадкаў.

Ці часта вы сустракаеце ў СМІ інфармацыю пра ВІЧ/СНІД, больш ці менш яе павінна быць?

Я думаю, што гэтай інфармацыі павінна больш быць, у першую чаргу, для маладых людзей, якія толькі ступаюць у жыццё. Праз нейкія дадатковыя заняткі ў школе, дзе будуць тлумачыць маладым людзям, што наркотыкі - гэта кепска. Але калі вы ўсё ж паддаліся, не дай Божа, на нейкага змея, то не забывайцеся, што ёсць такія рэчы, як аднаразовыя шпрыцы. Што, калі вы раптам маеце зносіны направа і налева (хоць гэта і вельмі кепска), не забывайцеся, што ёсць прэзерватывы. Вось такія павінны быць прафілактычныя заняткі ў школьных установах. Я не ведаю ці яны ёсць, на жаль.

Ці актуальная тэма ВІЧ/СНІДу для вас? Для каго, на ваш погляд, яна актуальная?

Усё ж такі не трэба быць чэрствым і проста абыякавым чалавекам да таго, што вакол адбываецца. Зразумела, што ўсе падзеі ў гэтым свеце так ці інакш датычацца кожнага з нас. Зразумела, што ў кожнага свой боль. Хтосьці жыве з гэтым. Я не магу казаць, што я зацікаўлены гэтай тэмай. Хацелася б, што б былі прэпараты, якія вылечваюць хваробу цалкам. Будзем верыць, што знойдуць.

Ці сустракалі вы матэрыялы, якія, па-вашаму, не этычныя? І як трэба пісаць на тэму ВІЧ/СНІДу?

Не магу згадаць такой інфармацыі. Можа быць, апошнім часам гэта тэма не такая актуальная. Як бы яна заціхла. Да яе мала звяртаюцца. Складаецца ўражанне, што гэта праблема на нішто з'ехала. Хаця я вось нядаўна праходзіў у паліклініцы мед. камісію і бачыў шмат плакатаў, якiя тычацца ВIЧ I распавядаюць падрабязна што і як.

Ці здавалі вы тэст на ВІЧ?

Здаваў тэст, калі праходзіў мед. камісію, каб атрымаць правы кіроўцы.

Што, на ваш погляд, замінае людзям самахоць здаваць тэст на ВІЧ?

Па-першае, мая жонка зараз цяжарная і я ведаю, што ўсё ў парадку ў нас, таму што ў нас хутка нарадзіцца дзіця, і можна было б, у прынцыпе, не здаваць тэст. Не думаю, што тэст – гэта панацэя ад усіх бед. Я лічу, што самы галоўны тэст у галаве кожнага.



Другія інтэрв'ю рубрыкi "IС упаўнаважана заявiць":













Оставить комментарий





  
Логин:
Пароль:
  
Регистрация   Забыли свой пароль?

Календарь событий

Бюллетень

Актуальное интервью

Опрос

  1. Проходили ли Вы тестирование на ВИЧ в течение последнего года?

     
Aрхив опросов